Currently reading prayer in белару́ская. Return to Kiribati.

Усякая хвала, о мой Божа, Табе няхай будзе, Хто ёсць выток усякай славы і велічы, сілы і гонару, вярхоўнай улады і панавання, узвышанасці і літасці, глыбокай пашаны і моцы. Каму хочаш, даеш Ты наблізіцца да Найвялікшага Акіяна, і каму хочаш, дорыш гонар прызнаць Тваё Найстаражытнейшае Iмя. З усіх тых, хто ёсць у нябёсах і на зямлі, ніхто не можа супрацьстаяць дзеянню Тваёй уладарнай волі. Адвеку правіш ты ўсім стварэннем і Ты будзеш заўжды уладарыць над усім створаным. Няма іншага Бога, акрамя Цябе, Усемагутнага, Найвышэйшага, Усямоцнага, Усямудрага.

Азары, о Госпадзе, твары слугаў Тваіх, каб яны маглі ўгледзець Цябе; ачысці сэрцы іх, каб яны маглі звярнуцца да двара Тваіх нябесных міласцей і прызнаць Таго, Хто ёсць Увасабленне Тваё і Світанне Iснасці Тваёй. Сапраўды, Ты ёсць Госпад усіх сусветаў. Няма іншага Бога, акрамя Цябе, Вольнадзейнага, Каму ўсё пакараецца.

Бахаула

App icon
Bahá’í Prayers
Get the app
font
size
a
theme
Day
Night
share prayer
App icon
Bahá’í Prayers
Get the app