Currently reading prayer in белару́ская. Return to Polski.

О Ты, добры Госпадзе! Вось слугі Твае, што сабраліся на гэтую сустрэчу, звярнуліся да Твайго Царства, і патрэбны ім Твае дары і дабраславенні. О Божа! Праяві і зрабі яўнымі знакі Твайго адзінства, якія былі змешчаныя ва ўсіх сутнасцях жыцця. Адкрый і разгарні дабрадзейнасці, якія Ты зрабіў прыхаванымі і ўтоенымі ў гэтых чалавечых існасцях.

О Божа! Мы як расліны, а шчодрасць Твая падобна да дажджу, ажыві расліны гэтыя і дай ім вырасці праз дары Твае. Мы слугі Твае, вызвалі нас ад кайданоў матэрыяльнага існавання. Мы недасведчаныя – зрабі нас мудрымі. Мы мёртвыя – ажыві нас. Мы матэрыяльныя – надзялі нас духам. Мы абяздоленыя – дай нам спазнаць Твае тайны. Мы ў нястачы – узбагаці і дабраславі нас з Тваёй бязмежнай скарбніцы. О Божа! Уваскрасі нас, дай нам зрок, дай нам слых, азнаёмь нас з таямніцамі жыцця, каб сакрэты Царства Твайго маглі адкрыцца нам у гэтым свеце існавання і каб мы маглі спавядаць Тваё адзінства. Кожны дар паходзіць ад Цябе, кожнае дабраславенне Тваё ёсць.

Ты магутны. Ты моцны. Ты Падаўца і Ты Вечнашчодры.

Абдул-Баха

App icon
Bahá’í Prayers
Get the app
font
size
a
theme
Day
Night
contact us
translations
App icon
Bahá’í Prayers
Get the app